Раскрылі злачынную групу, якая штодня мела ценявы абарот 1 млн долараў

Источник материала:  
11.07.2016 17:15 — Разное
Раскрылі злачынную групу, якая штодня мела ценявы абарот 1 млн долараў

У Беларусі раскрылі міжнародную злачынную групу, якая штодня мела ценявы абарот да 1 млн долараў ЗША ў эквіваленце (агулам прыбытак ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці склаў больш за 1,1 трлн рублёў). Пра гэта паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантроля. У сваёй дзейнасці ўдзельнікі групы выкарыстоўвалі рэквізіты больш за 80 беларускіх і замежных суб'ектаў гаспадарання. Яны аказвалі паслугі па правядзенні незаконных фінансавых аперацый (праводзілі абмен безнаяўных грашовых сродкаў на наяўныя і наадварот).

Адзначаецца, што "колькасць суб'ектаў рэальнага сектара эканомікі", якія карысталіся паслугамі міжнароднай злачыннай групы склала больш за 2 тысячы! Гэта былі пераважна прыватныя прадпрыемствы. Калі спачатку група выкарыстоўвала выключна беларускія лжэструктуры, то ў апошнія 2 гады выкарыстоўваліся замежныя фірмы, зарэгістраваныя ў Расіі і ЕС.

Адну крымінальную справу распачалі па артыкуле "незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць", 12 — "ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў" (іх распачалі ў адносінах, тых, хто карыстаўся нелегальнымі паслугамі). 5 чалавек знаходзяцца пад вартай. Колькі агулам чалавек праходзіць па гучнай справе, не паведамляецца. Аднак толькі ператрусаў у Мінску, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях было праведзена больш за 150. Быў накладзены арышт на нерухомасць і дарагія аўтамабілі падазраваных, на грашовыя сродкі ў памеры больш за 3 млн долараў.

←"В тихом омуте": 9 из 10. Хорошее кино для плохого свидания. И каннибализм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика