У Мінску знайшлі арсенал — больш за тысячу артылерыйскіх снарадаў
07.07.2016 13:32
—
Разное
Здымак з архіву.
У Мінску падчас правядзення земляных работ знайшлі арсенал — больш за тысячу артылерыйскіх снарадаў. Здарэнне адбылося раніцай у сераду, 6 ліпеня, у лесапаласе ў раёне вуліцы Красіна (Завадскі раён).
Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, размініраванне тэрыторыі, якое пачалося ўчора, працягнулася ў чацвер. Ужо знойдзена 1017 артылерыйскіх снарадаў (164 — 75 мм і 853 — 45 мм) і 68 узрывальнікаў да іх часоў Другой сусветнай вайны. Іх абясшкодзілі сапёры.
Агенцтва "Мінск-навіны" дадае, што здарэнне адбылося на тэрыторыі Мінскай лесапаркавай гаспадаркі. Пацярпелых няма. Эвакуацыі людзей з бліжэйшых дамоў не праводзілі.