Чатыры чалавекі траўмаваныя падчас першага забегу быкоў у Памплоне (фота, відэа)
07.07.2016 11:20
—
Разное
Фота: PABLO BLAZQUEZ DOMINGUEZ/GETTY IMAGES
Сёлета падчас першага ранішняга забегу быкоў у іспанскім горадзе Памплона былі траўмаваныя 4 чалавкі. Тры з іх атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы, адзін — траўму рукі. Першы бег цягнуўся толькі 2 хвіліны 28 секунд, паведамляе выданне El País.
На дыстанцыю ў 875 метраў, якая праходзіць па вуліцах горада, выпускаюць 12 быкоў, ад якіх збягае натоўп людзей. Адбываецца гэта кожную раніцу з 7 па 14 ліпеня. Па розных звестках, кожны ліпень у дні Сан Ферміна — у сталіцу Навары — Памплону прыязджае ад 1 да 3 млн чалавек.