У Мінску з балкона выпала яшчэ адно дзіця: загінуў 3-гадовы хлопчык

Источник материала:  
06.07.2016 13:31 — Разное
У Мінску з балкона выпала яшчэ адно дзіця: загінуў 3-гадовы хлопчык

Новы трагічны выпадак гібелі дзіця — у Мінску 3-гадовы хлопчык выпаў з балкона дома па праспекце Любімава. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску, дзіця выпадкова ўпала ўніз і разбілася.

Цела хлопчыка без прыкметаў жыцця было знойдзена 2 ліпеня ля дома. Апытаныя бацькі і суседзі дзяця, прызначаныя экспертызы.

Апошнімі днямі пачасціліся паведамленні пра падобныя выпадкі. У Лоеве загінула 2-гадовая дзяўчынка, якая таксама выпадкова выпала з акна на 4-м паверсе. Маці на некаторы час пакінула ў кватэры дзіця, якое спала. Дзяўчынка падчас адсутнасці маці прачнулася і паспрабавала выбрацца з кватэры. А ў Мінску з акна кватэры на 6-м паверсе выпала 4-гадовая дзяўчынка, якая па шчаслівай выпадковасці атрымала толькі нязначныя ўдары.  

←ГАИ: машины, которые паркуют на объездах улицы Цеткин, будем сразу эвакуировать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика