У Гродна падчас пагоні сутыкнуліся два аўтамабілі ДАІ (фота)
05.07.2016 06:37
—
Разное
![У Гродна падчас пагоні сутыкнуліся два аўтамабілі ДАІ (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/07/1467692072411641.jpg)
Фота: з сацсетак.
У Гродна на вуліцы Янкі Купалы ўвечары 4 ліпеня, сутыкнуліся дзве патрульныя машыны ДАІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба мясцовай Дзяржаўтаінспекцы.
Інцыдэнт адбыўся падчас пераследу Мэрседэса срэбнага колеру, які вёўся з абодвух кірункаў. У выніку няўдалых манёўраў два службовыя аўтамабілі сутыкнуліся.
Паводле папярэдей інфармацыі, аварыя адбылася, калі адна з патрульных машынаў на скрыжаванні пачала тармазіць і разварочвацца.