Жыхар Гродна падчас купання ў возеры знайшоў гранату
04.07.2016 10:47
—
Разное
Здымак з архіву.
Жыхар Гродна падчас купання ў возеры знайшоў гранату. Здарэнне адбылося раніцай 3 ліпеня ў вадаёме ў вёсцы Азёры. Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, граната ляжала на дне. 46-гадовы мужчына паведаміў пра знаходку праваахоўнікам.
На месца прыехалі сапёры, якія дасталі гранату (на выгляд часоў Другой сусветнай вайны) і ліквідавалі яе.