У Слонімскім раёне ад удару маланкі згарэла 37 тон сена
03.07.2016 13:57
—
Разное

У Слонімскім раёне здарыўся пажар на сенасховішчы на ферме ў вёсцы Паўлава. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС 2 ліпеня ў 19.40. Агнём знішчаны будынак сенасховішча і 37 тон сена ў рулонах. У якасці прычыны пажару разглядаюць удар маланкі.
Яшчэ два выпадкі пажараў, якія ўзніклі ў выніку праяваў сіл прыроды, трапілі ў зводку Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. У ноч на 3 ліпеня ў вёсцы Пагараны Гродзенскага раёна загарэўся дачны дом. У вёсцы Баранава (таксама пад Гродна) маланка знішчына гаспадарчую пабудову.