У Гродне знайшлі пенсіянера, які спрабаваў абмяняць фальшывыя $100, а пасля ўцёк

Источник материала:  
01.07.2016 12:28 — Разное
У Гродне знайшлі пенсіянера, які спрабаваў абмяняць фальшывыя 0, а пасля ўцёк
Фота: Bymedia.net

У Гродне знайшлі пенсіянера, які спрабаваў абмяняць фальшывыя $100, а пасля ўцёк. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 24 чэрвеня. Мужчына прыйшоў да абменніка ў адным з універсамаў. Калі касірка высветліла, што банкнота фальшывая, пенсіянер уцёк.

Міліцыя распаўсюдзіла відэаролік. Па ім мужчыну апазнала яго пляменніца. Яна паказала "герою" роліка відэа, пасля чаго ён сам пайшоў да праваахоўнікаў. Пенсіянер сцвярджае, што з-за свайго ўзросту не памятае той дзень, як ён апынуўся каля "абменніка" і адкуль узялася фальшыўка. Іншых фальшывых долараў у мужчыны не знайшлі, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

←Гидромет о погоде на выходных: грозы, ливни, шквалы и град

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика