СМІ: Да дзяўчыны ў караоке-клуб 40 хвілінаў не магла даехаць "хуткая"
Фота: mchs.gov.by
Сайт onliner.by даведаўся падрабязнасці здарэння каля караоке-клуба Slivki, дзе з вышыні 6 метраў звалілася 19-гадовая студэнтка.
Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў ноч на 30 чэрвеня. Дзяўчына адпачывала ў клубе, а калі выйшла адтуль, звалілася ў сутарэнне. Яе шпіталізавалі з ушыбам галаўнога мозгу і спалучанымі траўмамі.
Журналістам onliner.by у клубе распавялі, што дзяўчаты адпачывалі невялікай кампаніяй — пяць чалавек. Яны адзначалі выпускны і выпівалі. Потым дзяўчаты сабраліся дадому і на выхадзе з клуба вырашылі сфатаграфавацца на парапеце. Туды яны забраліся, не зважаючы на абутак на абцасах. Адна з кампаніі не ўтрымалася і звалілася наніз.
"Мы адразу ж выклікалі хуткую і МНС. Праўда, па горадзе ішлі танкі. Так што хуткая не магла прыехаць хвілін 40 з-за рэпетыцыі парада і затораў. Увесь гэты час ўпала дзяўчына была ў прытомнасці", — распавялі супрацоўнікі клуба.