Суседзі расказалі падрабязнасці трагедыі ў Крупскім раёне

Источник материала:  
29.06.2016 19:59 — Разное
Суседзі расказалі падрабязнасці трагедыі ў Крупскім раёне
Фота: СТВ

Следчы камітэт высвятляе абставіны смерці шасці чалавек у Крупскім раёне.  Як паведамляла Еўрарадыё, загінулі чатыры жыхары вёскі Каменка і два ратавальнікі.

Напярэдадні ўвечары адзін з жыхароў вёскі спусціўся ў каналізацыйны калодзеж побач з домам, каб пачысціць яго. Там мужчына страціў прытомнасць і зваліўся на дно. Трое суседзяў па чарзе спускаліся ў калодзеж, каб дапамагчы яму. Аднак усе яны гублялі прытомнасць і падалі наніз.

Ратавальнікі дасталі ўсіх чатырох чалавек. Медыкі канстатавалі іх смерць. Два ратавальнікі спускаліся наніз без спецыяльнага абсталявання, таму таксама атрымалі атручанне парамі. Іх шпіталізавалі, аднак выратаваць ратавальнікаў медыкі не змаглі: хлопцы памерлі ў лякарні.

У каментары тэлеканалу СТВ жыхарка вёскі Каменка Алена Смаленская распавяла: "Дзеткі прыбеглі, казалі, што тата тоне ў каналізацыі. Мой муж і зяць пабеглі сюды басанож. Як прыбегла следам, пачула толькі крык. Іх ужо пад вадой не было відаць".

Намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Анатоль Ганчар кажа, што адкіды ў калодзежы, відавочна забрадзілі, ішло выдзяленне газаў. Ён адзначае, што ў калодзеж нельга спускацца без адпампоўкі калодзежа, без вентыляцыі, без адпаведных сродкаў.

←Футболисты БАТЭ прочитали стихи Янки Купалы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика