У Крупскім раёне шэсць чалавек атруціліся газам і загінулі (фота, відэа)

Источник материала:  
29.06.2016 10:56 — Разное
У Крупскім раёне шэсць чалавек атруціліся газам і загінулі (фота, відэа)
Фота: Следчы камітэт

Шэсць чалавек загінулі ў Крупскім раёне ад атручэння газам. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 28 чэрвеня. Мясцовы жыхар спусціўся ў каналізацыйны калодзеж побач са сваім домам, каб прачысціць яго. Ён быў на глыбіні каля 6 метраў і там раптоўна страціў прытомнасць.

Дапамагчы яму спрабавалі суседзі: трое мужчын па чарзе спускаліся на дно калодзежа і таксама падалі непрытомнымі. Нарэшце выклікалі выратавальнікаў. Двое супрацоўнікаў МНС дасталі з калодзежа пацярпелых, але медыкі не змаглі ім дапамагчы і канстатавалі смерць.

Самі выратавальнікі атрымалі атручэнне парамі газаў, якія скапіліся ў калодзежы і былі шпіталізаваныя. Пазней яны памёрлі ў лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць.

Здарэнне расследуе Следчы камітэт. Узятыя ўзоры рэчываў, якія знаходзяцца ў калодзежы, а таксама зроблены забор паветра для правядзення хімічных даследаванняў. Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Справа знаходзіцца пад асабістым кантролем старшыні Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба ведамства.

У Крупскім раёне шэсць чалавек атруціліся газам і загінулі (фота, відэа)

У Крупскім раёне шэсць чалавек атруціліся газам і загінулі (фота, відэа)

←3 июля "J:морс" выступит у Ратуши бесплатно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика