У Буда-Кашалеўскім раёне дзіця патанула ў меліярацыйным вадаёме

Источник материала:  
24.06.2016 12:40 — Разное
У Буда-Кашалеўскім раёне дзіця патанула ў меліярацыйным вадаёме
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Буда-Кашалеўскім раёне Гомельскай вобласці дзіця патанула ў меліярацыйным вадаёме. Здарэнне адбылося ўвечары 23 чэрвеня каля вёскі Губічы. Як паведаміў БЕЛТА вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах Сяргей Касцючэнка, гэта быў няшчасны выпадак. 7-гадовы хлопчык быў без нагляду. Калі ён выпадкова ўпаў у вадаём глыбінёй 1,5 метра, нікога побач не было. Дзіця не змагло самастойна вярнуцца на бераг і патанула.

Адзначаецца, што сёлета гэта першы выпадак у Гомельскай вобласці гібелі на вадзе непаўналетняга. А вось дарослых у 2016 годзе патанула 11 чалавек.

←В Беларуси сроки получения паспорта могут сократить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика