У Бярозе патанулі двое падлеткаў

Источник материала:  
22.06.2016 20:20 — Разное
У Бярозе патанулі двое падлеткаў

У Бярозе патанулі два школьнікі-падлеткі. Гэта здарылася удзень 22 чэрвеня ў карьеры ў Заводскім завулку. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра здарэнне паступіла да выратавальнікаў у 12.41. У дзяжурную частку патэлефанавалі і сказалі, што ў кар’еры тонуць два чалавекі.

На жаль, выратавальнікі не паспелі з дапамогай — двое хлопцаў ужо зніклі пад вадой. Іх дасталі з чатырохметровай глыбіні ў 15 і 20 метрах ад берага. Медыкі змаглі толькі канстатаваць смерць падлеткаў. Аднаму было 14 гадоў, іншаму 16.

На кар’еры не было выратавальнага паста.

←Норвегия готова отправить свои войска в Сирию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика