У Гомелі загінула прадпрымальніца — выкінулася з балкона на 8-м паверсе

Источник материала:  
21.06.2016 17:38 — Разное
У Гомелі загінула прадпрымальніца — выкінулася з балкона на 8-м паверсе

У Гомелі 55-гадовая прадпрымальніца выкінулася з балкона на 8-м паверсе. Яе цела знайшлі ў аўторак, 21 чэрвеня каля шостай раніцы. Асноўная версія следства — суіцыд. Па факце смерці жанчыны Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Як перадае БелаПАН са спасылкай на старшыню прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанку, загінулая жанчына была наёмным работнікам у сваёй сястры-прадпрымальніцы і прадавала вопратку ў розных раёнах Гомельскай вобласці. Некалькі тыдняў таму падчас адной з такіх паездак у Чачэрскім раёне ў яе канфіскавалі 85 адзінак тавару на 20,5 мільёна рублёў, бо ў накладной не была пазначаная дата і пункт разгрузкі тавару. Суд над прадпрымальніцай павінен быў адбыцца 22 чэрвеня.

З рэштамі тавару жанчына накіравалася ў Буда-Кашалёва, пасля чаго яе зноў выклікалі ў падатковую і запатрабавалі растлумачыць паходжанне тавару. Знаёмыя і сяброўкі сведчаць, што прадпрымальніца занадта “накруціла” сябе: яна перажывала, што падатковая пачне цікавіцца, на якія грошы яна набыла кватэру і дзеля чаго скупляла валюту.

Перад судом жанчына казала, што не вытрывае яго і “павесіцца”. Напярэдадні трагедыі муж і дзеці заўсёды былі побач з ёй, але а чацвёртай раніцы яна сказала мужу, што пойдзе прагуляцца, пасля чаго выйшла з кватэры і здзейсніла самазабойства.

←Сотрудников китайского банка отшлепали за плохие показатели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика