У Гродне махляр сабраў у жадаючых атрымаць шэнгенскія візы 3 тысячы еўра

Источник материала:  
21.06.2016 08:23 — Разное
У Гродне махляр сабраў у жадаючых атрымаць шэнгенскія візы 3 тысячы еўра
Здымак з архіву.

У Гродне махляр сабраў у жадаючых атрымаць шэнгенскія візы 3 тысячы еўра. Беспрацоўны мужчына паўгода жыў у прыватнай гасцініцы ў цэнтры горада і выдаваў сябе за прадстаўніка нейкага фонду развіцця культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

Як паведаміў газеце "СБ. Беларусь сегодня" начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Самалётаў, пакуль вядома пра трох ашуканых жыхароў вобласці, якія перадавалі махляру валюту. Ад яго яны атрымлівалі фіктыўныя дакументы, якія, нібыта, спрашчалі атрыманне шэнгенскіх віз. Цікава, што махляр меў знаёмствы ва ўстановах культуры, рыхтаваў падробленыя дакументы ад імя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Крымінальная справа распачатая па фактах махлярства і падбухторвання да дачы хабару. Следчыя выяўляюць іншыя факты злачыннай дзейнасці "прадстаўніка фонду".

←По цене автомобиля. Белорусские памятные монеты - среди самых дорогих и красивых в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика