У Бярозаўскім раёне падчас тушэння пажару загінула 83-гадовая пенсіянерка

Источник материала:  
19.06.2016 09:24 — Разное
У Бярозаўскім раёне падчас тушэння пажару загінула 83-гадовая пенсіянерка

У вёсцы Панасовічы Бярозаўскага раёна падчас тушэння пажару на ўласным падворку загінула пенсіянерка 1933 года нараджэння. Здарэнне адбылося ўдзень 18 чэрвеня. Як перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, гаспадыня дома паліла смецце на сваім прысядзібным участку і магла дапусціць неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём.

Полымя перакінулася на драўлянае збудаванне, і жанчына сама паспрабавала патушыць пажар, аднак не разлічыла ступень небяспекі і стала ахвярай здарэння.

У той жа дзень у Баранавічах на пажары пацярпеў мясцовы жыхар, пенсіянер 1955 года нараджэння. Мужчыну знайшлі супрацоўнікі МНС, якія выехалі тушыць пажар у яго доме. Пацярпелы быў у двары — ён атрымаў нязначныя апёкі і пры гэтым знаходзіўся ў стане вострай алкагольнай інтаксікацыі. Пенсіянера даставілі ў лякарню.

←10 свадебных платьев, вошедших в историю моды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика