18-гадоваму жыхару Талачына пагражае максімальнае пакаранне за забойства

18-гадоваму жыхару Талачына пагражае найвышэйшая мера пакарання. Хлопец абрабаваў чалавека і забіў яго, каб схаваць сваё злачынства. Здарэнне адбылося ўначы 13 лютага, калі абвінавачаны яшчэ быў непаўналетнім.
Разам са сваёй ахвярай хлопец распіваў спіртное каля будынку чыгуначнай станцыі ў Талачыне. У пэўны момант паміж сабутэльнікамі завязалася сварка, якая перарасла ў бойку. Падчас бойкі зламыснік адабраў у сваёй ахвяры грошы, а потым забіў пацярпелага, каб схаваць сваё злачынства.
На зламысніка завялі дзве крымінальныя справы — паводле ч.2 арт 206 і п.п.2,8 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу. За рабаванне маладому чалавеку пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі, за забойства з мэтай схаваць іншае злачынства — турэмны тэрмін ад 8 гадоў да пажыццёвага зняволення, а таксама смяротная кара, перадае БЕЛТА.