Уначы каля Смаргоні легкавік трапіў пад грузавы цягнік, які ехаў з Літвы
17.06.2016 13:26
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: сацыяльныя сеткі.
Уначы каля Смаргоні легкавік трапіў пад грузавы цягнік, які ехаў з Літвы ў Маладзечна. Аўтамабіль паехаў на чыгуначным пераездзе на перагоне Залессе — Смаргонь на забараняльны сігнал. Як паведаміў БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Марчанка, каля машыны пасля сутыкнення знайшлі мужчыну, 35-гадовага жыхара Смаргоні, які верагодна быў пасажырам. У яго траўмы, у тым ліку чэрапна-мазгавая. Мужчына пацярпеў у тым ліку і ад падзення на легкавік семафора. Мяркуецца, што кіроўца аўтамабіля з месца здарэння ўцёк. Яго асоба высвятляецца.
Затрымка ў руху грузавога цягніка склала амаль дзве гадзіны. На рух іншых цягнікоў здарэнне на пераездзе не паўплывала.