У Гомелі вялізны лось выгнаў са двара жыхароў прыватнага дома (відэа)

Источник материала:  
10.06.2016 10:32 — Разное
У Гомелі вялізны лось выгнаў са двара жыхароў прыватнага дома (відэа)

У Гомелі здарыўся інцыдэнт з удзелам ляснога жыхара — вялізнага лася, які ўварваўся ў двор прыватнага дома. Увечары ў нядзелю сям’я гамяльчан была ў сваім двары, калі лось з абламанымі рагамі з грукатам пералез праз агароджу ад суседзяў.

Сямейная пара і двое іх маленькіх дзяцей схаваліся ў доме і пачалі выклікаць усе магчымыя экстратыя службы. Жывёла пры гэтым у паніцы мітусілася па двары. На месца здарэння прыкладна а першай гадзіне ночы прыехалі людзі ў зялёнай форме. Яны заявілі, што не маюць снатворнага, каб стрэліць па лясным жыхары, а выкарыстоўваць сапраўдныя кулі ў горадзе нельга.

Раніцай наступнага дня лось сам сышоў і знік невядома куды. Відавочцы кажуць, што ў нядзелю, за некалькі гадзінаў да яго прышэсця ў двор прыватнага дома, жывёліну бачылі ў горадзе. Найбліжэйшы лес, адкуль ён мог прыйсці, знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў, піша Onliner.by.

←Снова тренировка парада в Минске: движение закроют 14 и 16 июня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика