У мінскім аэрапорце кубінцы даказвалі памежнікам, што яны — мексіканцы

Источник материала:  
09.06.2016 17:04 — Разное
У мінскім аэрапорце кубінцы даказвалі памежнікам, што яны — мексіканцы
Фота: БЕЛТА

У нацыянальным аэрапорце "Мінск" былі затрыманыя за спробу парушэння дзяржаўнай мяжы двое грамадзян Кубы. Здарэнне адбылося ў сераду, 8 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, кубінцы афармляліся на рэйс "Мінск — Франкфурт". Беларускія памежнікі заўважылі прыкметы частковай падробкі пашпартоў грамадзян Мексікі. Падчас агляду асабістых рэчаў затрыманых знайшліся пашпарты грамадзян Кубы, у якіх былі пазначаныя тыя ж прозвішчы.

Праваахоўнікі будуць высвятляць, навошта кубінцы вырашылі выляцець з Беларусі па мексіканскіх дакументах.

←Им достаточно было извиниться: Мотолько о своих претензиях к НГТРК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика