Журналістаў пусцілі ў лякарню да сястры Быкава

Источник материала:  
08.06.2016 18:48 — Разное
Журналістаў пусцілі ў лякарню да сястры Быкава
Фота: svaboda.org

Валянціну Быкаву перавялі ў рэанімацыю нейрахірургічнага аддзялення Віцебскага абласнога шпіталя. Там яе наведаў карэспандэнт Радыё "Свабода".

Лекары ацэньваюць стан сястры Васіля Быкава, якую збіў невядомы, як цяжкі. У яе дыягнаставалі посттраўматычную пнеўманію, выкліканую наступствамі пераломаў рэбраў. З лёгкіх у жанчыны неабходна адпампоўваць вадкасць. Таму пакуль што яе будуць лекаваць ва ўмовах рэанімацыйнага аддзялення. Пазней жанчыну могуць зноў перавесці ў Вушацкі шпіталь.

Апрача рэбраў з левага боку, у Валянціны Уладзіміраўны зламаныя плечавая костка злева і запясьце правай рукі. Засталося шмат гематомаў, на адной руцэ гіпс.

Сястра Быкава яшчэ ў не да канца выйшла са стрэсавага стану, але распавядае, што з ёю здарылася.

Пра напад, які адбыўся 27 траўня яна распавяла наступнае: "Я пачула шоргат у бакоўцы, убачыла нейкі цень. Пайшла паглядзець. На мяне нехта накінуўся ззаду, схапіў за галаву, потым за горла, калі я закрычала. А потым шпурнуў мяне, я ўпала, ударылася, пабілася аб парог. Нягоднік уцёк, я яго не разгледзела і не пазнала".

Быкава кажа, што за пару дзён да здарэння атрымала пенсію. Не выключана, што зламыснік хацеў забраць гэтыя два з нечым мільёны.

←В банках появятся специальные кассы для размена банкнот на копейки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика