43-гадовая мінчанка жорстка забіла знаёмую (фота)
![43-гадовая мінчанка жорстка забіла знаёмую (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/06/1465389271868784.jpg)
Фота: sk.gov.by
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску высвятляе акалічнасці жорсткага забойства 40-гаждовай жыхаркі сталіцы.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, 7 чэрвеня ў двары жылога дома ў Фрунзенскім раёне Мінска знайшлі цела мёртвай жанчыны. Як выявілася, яе забілі ў адной з кватэр дома, які стаіць непадалёк.
Паводле звестак следчых, жанчына выпівала разам з 43-гадовай знаёмай. Паміж імі пачалася сварка, і старэйшая нанесла малодшай шматлікія ўдары нажом па розных частках цела. Пасля гэтага нападніца затэлефанавала свайму знаёмаму і папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад цела. Той пагадзіўся і перанёс труп з кватэры на вуліцу.
Праваахоўнікі затрымалі жанчыну. На яе пачалі крымінальную справу за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю.
Следства намеранае хадайнічаць перад пракурорам, каб падазраваную ўзялі пад варту, улічваючы цяжар здзейсненага злачынства.