Райцэнтр на Брэстчыне на гадзіну застаўся зусім без электрычнасці

Источник материала:  
07.06.2016 19:47 — Разное
Райцэнтр на Брэстчыне на гадзіну застаўся зусім без электрычнасці
Фота: БЕЛТА

Ганцавічы на Брэстчыне сёння ўдзень засталіся без току. Прычынай стала аварыя на высакавольтнай лініі электраперадачы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на раённыя электрасеткі.

Без электрычнасці горад застаўся каля 14.30. Энергетыкі кажуць, што аварыя на лініі электраперадачы ў 10 000 Вт адключыла падачу электраэнергіі на трансфарматарнай падстанцыі.

Пасля гэтага энергетыкі сталі пераключаць спажыўцоў на рэзервовыя крыніцы электраэнергіі. Найперш электрычнасць вярнулі ў сацыяльна значныя аб'екты, на прадпрыемствы, адміністрацыйныя будынкі. Потым святло аднавілі і ў жылых дамах. Паведамляецца, што без электрычнасці жыхары райцэнтра знаходзіліся гадзіну.

Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны аварыі, вядуць аднаўленчыя работы на пашкоджанай лініі.

←Всемирный банк положительно оценил упрощение административных процедур для бизнеса в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика