У Беларусі знік баец брыгады спецназу ўнутраных войскаў

Источник материала:  
07.06.2016 18:18 — Разное
У Беларусі знік баец брыгады спецназу ўнутраных войскаў

У Беларусі пачалі шукаць 18-гадовага вайскоўца брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Аляксея Даніленку. Хлопец з'яўляецца ўраджэнцам Асіповічаў Магілёўскай вобласці і служчыць у Мінску ў часці 3214.

Пошукамі Даніленкі займаецца пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

Паведамляецца, што 6 чэрвеня а 5-й гадзіне раніцы юнак выйшаў з дома ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Увечары 6 чэрвеня ён не прыбыў у размяшчэнне часці. Пра яго месцазнаходжанне на сённяшні дзень нічога не вядома.

←Беларусь и ЕС обсудили весь комплекс вопросов прав человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика