Па факце здарэння на "Гродна-Азоце" распачалі крымінальную справу (фота)

Источник материала:  
06.06.2016 17:15 — Разное
Па факце здарэння на "Гродна-Азоце" распачалі крымінальную справу (фота)
Фота: sk.gov.by

Па факце здарэння на ААТ "Гродна-Азот" распачалі крымінальную справу. Артыкул — "службовая халатнасць" (арт. 428 КК), інфармуе прэс-служба УСК па Гродзенскай вобласці.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 6 чэрвеня ў адным з цэхаў прадпрыемства загінулі двое рабочых, двое былі шпіталізаваныя. Падчас правядзення агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат. Атручэнне рабочыя атрымалі ў выніку тэрмічнага раскладання гэтага рэчыва. На месца здарэння выязджалі 16 аўтамашын спецтэхнікі МНС, медыкі. Наступствы здарэння былі ліквідаваныя на працягу гадзіны. Адзначаецца, што небяспекі для насельніцтва Гродна няма.

Следчы камітэт удакладняе, што ў адным з цэхаў праводзіліся рамонтныя работы, выкарыстоўваўся газавы рэзак. Раптоўна адбылося задымленне. Яго аператыўна ліквідавалі ратавальнікі.

На месцы працавала следча-аператыўная група, якая агледзела тэрыторыю прадпрыемства, і пачынае працаваць у самім цэху. Ідуць допыты рабочых, якія былі ў цэху, начальнікаў, прызначаныя экспертызы. Таксама вывучаецца дакументацыя.

←Белорусы стали меньше переживать из-за доллара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика