Ашмянскія мытнікі затрымалі больш за 11 тысяч аўтазапчастак (фота)
04.06.2016 11:34
—
Разное

Фота: customs.gov.by
Ашмянскія мытнікі затрымалі больш за 11 тысяч аўтазапчастак. Іх везлі з Літвы праз пункт пропуску "Каменны Лог". Падчас праверкі высветлілася, што колькасць запчастак значна перавышае заяўленую ў дакументах. Да таго ж, некаторыя віды запчастак зусім не былі пазначаныя ў суправаджальных дакументах.
Кошт затрыманай партыі аўтамабільных запчастак (той часткі, якая перавышала заяўленую і не праходзіла па дакументах) ацэньваецца на суму каля 2 млрд рублёў (каля 100 тысяч долараў). Распачаты адміністрацыйны працэс, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.