Фотафакт: беларускія памежнікі знайшлі ў расіяніна калекцыйныя манеты
04.06.2016 10:46
—
Разное

Фота: gpk.gov.by
Беларускія памежнікі знайшлі ў расіяніна калекцыйныя манеты. Здарэнне адбылося 2 чэрвеня ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы. Незадэклараваны тавар быў схаваны ў багажніку аўтамабіля Opel, якім кіраваў жыхар Тульскай вобласці Расіі (ён ехаў з Літвы). Манеты перадалі на экспертызу, якая мусіць высветліць іх гістарычную і матэрыяльную каштоўнасць, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Тыя ж смаргонскія памежнікі знайшлі схаваныя ў багажніку Renault дэталі да параплана. Іх ацанілі амаль на 9 мільёнаў рублёў.