У Смалявіцкім раёне пенсіянерка атрымала апёкі 60% цела
04.06.2016 09:52
—
Разное

Фота: Fotolia
У Смалявіцкім раёне пенсіянерка атрымала апёкі 1-3 ступені (60% цела). 85-гадовую жанчыну шпіталізавалі.
Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы ў пятніцу, 3 чэрвеня, у вёсцы Сутокі. У выніку ўспышкі газапаветранай сумесі была разбураная драўляная гаспадарчая пабудова. Менавіта ў ёй і знаходзілася жанчына. Мяркуецца, што прычынай успышкі стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў.