На звалцы пад Гродна здарыўся пажар
03.06.2016 08:26
—
Разное
![На звалцы пад Гродна здарыўся пажар](http://www.21.by/pub/news/2016/06/1464933995193371.jpg)
На звалцы пад Гродна здарыўся пажар. Гэта адбылося ўдзень 2 чэрвеня на палігоне цвёрдых камунальных адходаў каля вёскі Забагонікі Гродзенскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, агонь захапіў плошчу ў 80 квадратных метраў (агульная плошча звалкі — 2,7 га). Пацярпелых у выніку здарэння няма.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватага ў здарэнні шукаюць.