Некалькі чалавек, якія праходзяць па справе Чыжа, выйшлі з СІЗА КДБ
31.05.2016 15:53
—
Разное
Фота: Reuters
Некалькі чалавек, якія праходзяць па справе бізнесмена Юрыя Чыжа, выйшлі з СІЗА КДБ. Ім змянілі меру стрымання. Гэтыя людзі супрацоўнічаюць са следствам. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын. Хто гэтыя людзі, не паведамляецца.
Як інфармавала Еўрарадыё, гендырэктар "Трайпла" Юрый Чыж быў затрыманы ў сакавіку 2016 года. Па яго справе за краты трапілі яшчэ 5 чалавек (сярод іх — Эдмунд Тышкевіч, намеснік Чыжа па эканамічных і фінансавых пытаннях). Па версіі КДБ, Чыж спрабаваў з'ехаць з краіны, але быў затрыманы спецпадраздзяленнем. Бізнесмену выставілі абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК).