Хлопчыка ў Мінску ўдарыла токам на даху вагона
31.05.2016 11:12
—
Разное

Фота: rostov.press
Пасля гульняў на даху вагона 12-гадовы хлопчык трапіў у рэанімацыю, перадае БЕЛТА са словаў супрацоўніка прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандра Марчанкі.
Здарэнне адбылося ўвечары 30 траўня на станцыі Мінск-Паўднёвы, куды Ччатыры хлопцы перабраліся праз агароджу. Яны залезлі на дах аднаго з грузавых вагонаў. Адзін з кампаніі зачапіў лінію электраперадачы. Ад удару токам ён атрымаў сур'ёзныя траўмы.
Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце здарэння.