Пад Баранавічамі абрынулася цагляная калона дома, загінула 10-гадовая дзяўчынка
30.05.2016 12:40
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
Пад Баранавічамі абрынулася цагляная калона дома, ад атрыманых траўмаў загінула 10-гадовая дзяўчынка. Як паведаміла БЕЛТА інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 28 траўня. Школьніца з горада Масты Гродзенскай вобласці адпачывала на лецішчы ў садовым таварыстве "Крыніца" ў Баранавіцкім раёне.
Праваахоўнікі праводзяць праверку. Лецішча, дзе адбыўся няшчасны выпадак, належыць 53-гадоваму жыхару Баранавічаў.