Міліцыя зафіксавала ў Мінску парушэнне ПДР групай раварыстаў

Источник материала:  
30.05.2016 09:41 — Разное
Міліцыя зафіксавала ў Мінску парушэнне ПДР групай раварыстаў
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Міліцыя зафіксавала ў Мінску парушэнне Правілаў дарожнага руху групай раварыстаў. Іх не затрымлівалі. Раварыстаў здымалі на відэакамеру, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня. 10 раварыстаў сабраліся на плошчы Парыжскай камуны. Пасля таго, як яны пачалі рух, да іх далучыліся яшчэ 10 раварыстаў. Група рухалася па праезнай частцы, хаця былі тратуары. Міліцыя сцвярджае, што раварысты ехалі на забараляльны сігнал святлафора, парушаючы Правілы дарожнага руху.

Праверку праводзіць Цэнтральнае РУУС сталіцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 29 красавіка ў Мінску адбылося масавае затрыманне раварыстаў. Было заяўлена, што яны парушалі правілы дарожнага руху, а некаторыя нават супраціўляліся ДАІшнікам. 22-гадовы Дзмітрый Паліенка дагэтуль знаходзіцца за кратамі на Валадарскага. Яму выставілі абвінавачанне ў супраціўленні міліцыянерам.

←Мясникович предлагает освободить малый бизнес от налогов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика