У Брэсце на пажары ў кватэры ўратавалі 91-гадовую пенсіянерку
29.05.2016 11:31
—
Разное
Пенсіянерку 1925 года нараджэння ўратавалі ў Брэсце на пажары ў кватэры. Узгаранне адбылося ўвечары 28 траўня ў шматкватэрным доме па праспекце Машэрава.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне адбылося з-за таго, што жанчына пакінула на газавай пліце ежу, а тая загарэлася. Пенсіянерка дастаўленая ў лякарню з атручэннем прадуктамі гарэння.