У Зэльве дзіця ўпала ў 3-метровы каналізацыйны калодзеж (фота)
28.05.2016 13:24
—
Разное
![У Зэльве дзіця ўпала ў 3-метровы каналізацыйны калодзеж (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/05/1464432992529140.jpg)
Фота: 112.by
У Зэльве дзіця ўпала ў 3-метровы каналізацыйны калодзеж. Здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня. На шчасце, чатырохгадовы хлопчык траўмаў не атрымаў. Самастойна вылезці з калодзежа ён не мог, яго дасталі ратавальнікі, якія перадалі дзіця медыкам.
Прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці адзначае, што пра здарэнне ратавальнікі праінфармавалі камунальныя службы. Ужо праз паўтары гадзіны на калодзеж паклалі жалезабетонныя пліты.