Пад Івацэвічамі грузавік сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам (фота)
27.05.2016 11:30
—
Разное
Фота: ДАІ
Дарожна-транспартная аварыя адбылася ўвечары 26 траўня ў Івацэвіцкім раёне на трасе “Брэст-Мінск”: на 150-м кіламетры аўтадарогі грузавік МАЗ сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам SETRA. За рулём гразавіка быў 57-гадовы жыхар Баранавічаў, аўтобусам кіраваў 48-гадовы пінчук.
У выніку ДТЗ аўтамабіль і аўтобус атрымалі механічныя пашкоджанні, ніхто з людзей не пацярпеў.
У аўтобусе было 44 пасажыры, з якіз 29 — непаўналетнія вучні сярэдніх школ горада Іванава, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.