У Смалявіцкім раёне “замінавалі” дзіцячы садок
27.05.2016 09:13
—
Разное
У Смалявіцкім раёне давялося эвакуяваць 88 гадаванцаў навучальнага комплексу дзіцячы садок — школа з-за пагрозы выбуху. Здарэнне адбылося прыкладна апоўдні 26 траўня ў пасёлку Зялёны бор.
Паведамленне пра закладзенае выбуховае прыстасаванне паведамілі ў МНС. Эвакуацыю дзяцей правялі педагогі навучальнай установы. На месца прыбылі спецыялісты і абследавалі тэрыторыю, але бомбы не знайшлі.
Ці выяўлены вінаваты ў здарэнні, пакуль не паведамляецца.