У Слоніме гарэў гарадскі рынак (фота)

Источник материала:  
26.05.2016 10:22 — Разное
У Слоніме гарэў гарадскі рынак (фота)
Фота: mchs.gov.by

Паведамленне пра пажар на рынку ў Слоніме ратавальнікі атрымалі ад відавочцы 25 траўня ў 15.30.

На месцы выкліку ратавальнікі прыбылі праз тры хвіліны, паведамляе прэс-служба МНС. Там яны пабачылі, што адкрытым агнём гарыць гандлёвая палатка, франтон і сцяна крамы, размешчанай побач, а таксама ўцяпляльнік гандлёвага павільёна.

Сам рынак на момант пажару не працаваў.

Агонь знішчыў брызентавае пакрыццё палаткі, два халадзільнікі і стэлаж. У гандлёвым павільёне пашкоджаныя сцены, вокны і маёмасць, задымлены тавар. У краме агонь пашкодзіў франтон, сцяну і часткова дах.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

←Первый квартал промышленность закрыла с убытком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика