У аўтааварыі ў Ліёзна пацярпелі двое малых дзяцей

Источник материала:  
24.05.2016 10:57 — Разное
У аўтааварыі ў Ліёзна пацярпелі двое малых дзяцей
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

У аўтааварыі ў Ліёзна ў Віцебскай вобласці пацярпелі двое малых дзяцей. Увечары 23 траўня на адным з скрыжаванняў сутыкнуліся "ГАЗ 3302" і "ВАЗ 2109".

Як паведамляе БЕЛТА, 27-гадовы кіроўца на службовым аўтамабілі выязджаў з другаснай дарогі на галоўную і не прапусціў легкавік. У апошнім у якасці пасажыраў ехалі двое дзяцей — брат (ва ўзросце 3,5 гады) і сястра (9,5 гады). Яны атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. Іх маці і бацька, які кіраваў машынай, не пацярпелі. Адзначаецца, што дзеці былі на заднім сядзенні: хлопчык — у бустэры, а дзяўчынка прышпіленая рамянямі бяспекі.

←Этно-трио "Троіца" получит премию "За вклад в белорусскую музыку"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика