У Крычаўскім раёне выратавальнікі дасталі пенсіянерку з калодзежа (фота)
22.05.2016 10:34
—
Разное

Фота: МНС
У Крычаўскім раёне выратавальнікі дасталі пенсіянерку з калодзежа. Паведамленне пра інцыдэнт у вёсцы Чырвоная Буда паступіла раніцай 21 траўня.
Супрацоўнікі МНС выехалі на месца і дасталі з калодзежа жанчыну 1945 года, якая выпадкова туды правалілася. Пацярпелую шпіталізавалі ў Крычаўскую раённую лякарню з агульным пераахаладжэннем, перадае прэс-служба МНС.