У Клецкім раёне сутыкнуліся "Форд" і "Мазда", загінула дзяўчынка

Источник материала:  
21.05.2016 09:38 — Разное
У Клецкім раёне сутыкнуліся "Форд" і "Мазда", загінула дзяўчынка
Фота: Facebook

У Клецкім раёне сутыкнуліся "Форд" і "Мазда", загінула 10-гадовая дзяўчынка. 7 чалавек атрымалі траўмы і апынуліся ў бальніцы. Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта (УСК) па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу, 20 траўня, каля 16-й гадзіны. Вядома, што загінулая дзяўчынка знаходзілася ў "Маздзе". На месцы дарожна-транспартнага здарэння ўчора працавала следча-аператыўная група. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК).

←Россия наняла американское PR-агентство, чтобы сгладить допинговый скандал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика