МЗС: Грамадзян Беларусі не было на борце зніклага самалёта EgyptAir
19.05.2016 10:13
—
Разное

Фота: АР
Грамадзян Беларусі не было на борце зніклага самалёта EgyptAir. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык. Ён спаслаўся на дадзеныя авіякампаніі EgyptAir.
Як паведамляла Еўрарадыё, пасажырскі самалёт Airbus А320 (рэйс MS804) уначы ляцеў з Парыжа ў Каір. Ён знік над Міжземным морам, калі быў у паветранай прасторы Грэцыі. На яго борце былі 66 чалавек (56 пасажыраў і 10 чальцоў экіпажу). Гэта грамадзяне Егіпта, Ірака, Вялікабрытаніі, Францыі і Саудаўскай Аравіі.
СМІ паведамляюць, што самалёт упаў у мора, аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Міністэрства грамадзянскай авіяцыі Егіпта заявіла, што аўтаматычныя сістэмы зніклага самалёта падалі сігнал бедства.