У Брэсце пакаралі “танцораў” на даху машыны: у кіроўцы забралі правы на два гады

Источник материала:  
18.05.2016 09:40 — Разное
У Брэсце пакаралі “танцораў” на даху машыны: у кіроўцы забралі правы на два гады

У Брэсце пакаралі маладзёнаў, якія у канцы красавіка зладзілі “танцы” на даху легкавой машыны. Відэа з “аўтавечарынкі” трапіла ў інтэрнэт. На роліку бачна, як двое хлопцаў і дзяўчына залезлі на дах БМВ і танчаць на ім проста падчас руху транспартнага сродку.

Дыскатэка прыцягнула ўвагу мінакоў і супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Вясёлую кампанію затрымалі. 24-гадовы кіроўца пазбаўлены правоў на два гады і аштрафаваны на 20 базавых велічынь. Дзеянні яго сяброў, якія ў момант інцыдэнту былі нецвярозымі, кваліфікаваныя як хуліганства, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

 

←В Бресте трезвого водителя "танцующего BMW" лишили прав, пьяные пассажиры получили штрафы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика