У Мінску работнік СТА скраў з сейфа 55 мільёнаў, а пасля іх прайграў

Источник материала:  
17.05.2016 14:30 — Разное
У Мінску работнік СТА скраў з сейфа 55 мільёнаў, а пасля іх прайграў
Фота: guvd.gov.by

У Мінску работнік станцыі тэхабслугоўвання ўначы скраў у офісе з сейфа 55 мільёнаў рублёў. У дзень здзяйснення злачынства ён ужываў алкагольныя напоі, адпачываў у адным з гульнявых клубаў. У аўтаматах ён прайграў усе грошы, якія меў пры сабе. Тады мужчына паехаў на станцыю, разбіў шкло ў акне і такім чынам патрапіў у будынак. Пасля ён адчыніў дзверы ломам, далей — сейф, у якім знаходзілася частка заробку работнікаў СТА, грошы замоўцаў, асабістыя сродкі дырэктара. Скрадзеныя дзясяткі мільёнаў аўтаслесар патраціў у двух клубах.

30-гадовага мужчыну затрымалі, распачатая крымінальная справа (артыкул — "Крадзеж", арт. 205 КК). Як адзначае прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, раней ён не меў праблем з законам, але пакутуе ад гульнявой залежнасці.

←Оттепель, дубль два. Лукашенко летит на Апеннины?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика