Пад Мінскам п'яны кіроўца ўрэзаўся ў патрульную машыну (фота)

Источник материала:  
16.05.2016 18:10 — Разное
Пад Мінскам п'яны кіроўца ўрэзаўся ў патрульную машыну (фота)
Фота: 5555max, forum.onliner.by

Дзіўнае відовішча можна было ўбачыць зранку 15 траўня ў вёсцы Лугавая Слабада пад Мінскам. На адной з вуліц з'явіўся абгарэлы корпус легкавога аўтамабіля са слядамі сутыкнення.

Ад машыны засталіся практычна адны толькі металічныя часткі, піша onliner.by. Агонь пашкодзіў драўляны плот дома, каля якога апынулася машына.

У ДАІ паведамілі, што кіроўца "Форд Сьера" урэзаўся ў патрульнае аўто ВАЗ-2107. Аўтамабіль міліцыі стаяў на праезнай частцы, калі ў яго стукнуўся "Форд". У выніку ДТЗ машыну парушальніка адкінула на ўзбочыну, яна адразу загарэлася. 39-гадовы кіроўца паспеў выбрацца з аўтамабіля, таму пры здарэнні ніхто не пацярпеў.

Па словах праваахоўнікаў, кіроўца быў нецвярозы. Вынікі медыцынскага абследавання пакуль не паведамляюцца.

←Как немцы белорусов и американцев били

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика