У Мінску за махлярства затрымалі дырэктарку турыстычнай фірмы (фота)

Источник материала:  
12.05.2016 17:30 — Разное
У Мінску за махлярства затрымалі дырэктарку турыстычнай фірмы (фота)

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі дырэктарку турагенцтва, якая не выконвала сваіх абавязанняў перад кліентамі.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, 30-гадовая жанчына ўзначальвала ТАА "ЧаоБай-трэвэл". Яна атрымоўвала грошы ад кліентаў але потым не выконвала свае абавязанні, спасылаючыся на затрымкі ў выдачы візаў, няправільнае афармленне дакументаў ды іншае.

На сёння на жанчыну пачалі крымінальную справу за махлярства па адным эпізодзе. У пацярпелага мужчыны дырэктарка турфірмы ўзяла больш за 7000 долараў ЗША, аднак не выканала сваіх абавязанняў.

Як паведамляюць праваахоўнікі, у міліцыю звярнулася ўжо больш за дзесяць кліентаў, падманутых гэтай турфірмай. Міліцыянты мяркуюць, што пацярпелых можа быць больш. Таму ўсіх, хто мог пацярпець ад дзеянняў жанчыны, паказанай на фота, просяць паведаміць пра гэта ў Фрунзенскае РУУС г.Мінска асабіста (вул. Кальварыйская, 41) або па тэлефонах: 8 (017) 207-67-67, 8 (017 ) 213-08-25, 8 (033) 320-79-86 альбо 102.

←Американец выиграл 1 миллион долларов во второй раз с 2012 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика