Уначы па Маладзечне гуляла 3-гадовая босая дзяўчынка

Источник материала:  
12.05.2016 11:52 — Разное
Уначы па Маладзечне гуляла 3-гадовая босая дзяўчынка
Фота: Fotolia

Уначы па Маладзечне гуляла 3-гадовая босая і лёгка апранутая дзяўчынка. Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы 11 траўня. Як піша "Рэгіянальная газета", у міліцыю патэлефанаваў мужчына, які выгульваў сабаку і заўважыў дзіця. На месца здарэння выехалі міліцыянеры, якія знайшлі яго і завезлі ў дзіцячую гарадскую бальніцу. Стан дзяўчынкі здавальняючы, працягваюцца абследаванні.

Як распавядае загадчык бальніцы Cяргей Рылаў, дзяўчынка толькі назвала сваё імя — Ангеліна. Яна не змагла назваць сваё прозвішча і імя бацькі. Узрост медыкі вызначылі прыблізны. Пошукам бацькоў дзіцяці займаліся праваахоўнікі. Яны ўжо даведаліся, хто маці дзяўчынкі, але дзе яна знаходзіцца, невядома.

←В Гродно снесли столетний дом. Обещают восстановить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика