Выбух у Багдадзе: дзясяткі загінуўшых каля ста параненых
11.05.2016 14:05
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота: khabar.kz
Больш за 60 чалавек загінулых і амаль 100 параненых сталі ахвярамі выбуху, які адбыўся на рынку ў Багдадзе.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што узарвалася машына начыненая выбухоўкай. У гэты час у горадзе была гадзіна-пік, таму ў зоне выбуху знаходзілася шмат людзей.
Стан многіх параненых цяпер ацэньваецца, як крытычны.
Адказнасць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.
З пачатку красавіка ў Багдадзе адбылося некалькі буйных выбухаў, якія кожны раз забіралі жыцці дзясяткаў чалавек. Цяперашні выбух стаў адным з найбуйнейшых па ліку ахвяр за апошнія месяцы., паведамляе ВВС.