У Наваполацку перакуліўся атракцыён — траўмаванае 4-гадовае дзіця
11.05.2016 13:13
—
Разное
Фота: youtube.com
У Наваполацку 10 траўня перакуліўся надзіманы атракцыён у той час, калі на ім знаходзіліся дзеці. У выніку здарэння цялесныя пашкоджанні атрымала чатырохгадовае дзіця, яно было шпіталізаванае. Пра гэта паведамляе абласны Следчы камітэт. Праводзіцца праверка.
Следчымі быў праведзены агляд месца здарэння, было канфіскаванае абсталяванне, прызначаныя судовыя экспертызы, праведзеныя апытанні сведак, уладальніка атракцыёну, бацькоў дзіцяці.