У Брэсце тралейбус на хаду згубіў кола (фота)
10.05.2016 16:31
—
Разное

Фота: virtualbrest.by
У Брэсце 9 траўня адзін з гарадскіх тралейбусаў на хаду згубіў кола. Паведамляецца, што прычынай аварыі стала няспраўнасць ступіцы.
Як піша "Віртуальны Брэст", ДТЗ адбылося на вуліцы Карла Маркса, перад скрыжаваннем з Пушкінскай. На шчасце, пры здарэнні ніхто не пацярпеў, бо хуткасць руху транспарту была невысокая.
Тралейбус перакрыў рух па вуліцы Карла Маркса. Таму для яго рамонту і эвакуацыі выклікалі рамонтную брыгаду.
Дырэктар тралейбуснага парку Ігар Жмінько, які прыбыў на месца аварыі, паведаміў, што перад выхадам на лінію тралейбус быў спраўны, але з прычынай паломкі будуць дэталёва разбірацца.